Album BY 2016 on Crivia Records label
Folk (Folk)
Crivia Records прадстаўляе свой новы рэліз, выданы сумесна з Тодарам Кашкурэвічам – дэбютны альбом дуэту ESSA "Niamiha". Тодар Кашкурэвіч – сын вядомага мастака Арлена Кашкурэвіча – фігура знакавая для культуры Беларусі: таленавіты мастак, музыка, натхняльнік беларускага паганства, адзін з "айцоў" Рэнэсансу беларускай дуды (валынкі) ў Балтыйскім рэгіёне, заснавальнік Цэнтру Этнакасмалёгіі “Крыўя”, галоўны рэдактар альманахаў “Druvis” і “Kryŭja”. ESSA – дзецішча Тодара і ягонай жонкі Вольгі. Дуэт існуе з 2003 году, але дагэтуль ESSA можна было пачуць толькі жыўцом, студыйных запісаў калектыву не існавала. Музыкі пачыналі з выкананьня аўтэнтычных народных песень Балцкага рэгіёну, але ў нейкі момант музыка дуэту набыла зусім непаўторнае авангарднае гучаньне, што ўяўляе сабой сумесь з архаічнай індустрыйнай музыкі і рытуальнага балцкага фольку: уявіце сабе “раньніх” SPK або THROBBING GRISTLE, якія выступаюць разам з ансамблем народнай песьні. Дэбютная праца ESSA называецца "Niamiha" і прысьвечаная рацэ Нямізе, што працякае праз сэрца Менску. Кампакт-дыск уключае ў сабе 14 трэкаў і відэа-кліп на песьню “Dūno ūpė -Tūtoj sadūto-Piarun, Piarunie". 10 кампазыцыяў аб’яднаныя ў альбом "Niamiha", яшчэ чатыры – гэта запісы “жывых” выступаў дуэту разам зь вядомым літоўскім джазавым музыкам Петрасам Вішняўскасам ды ягонымі калегамі Гвідасам Кавэрам і Рытысам Камічайцісам.
![]() | ESSA , album by |
![]() | Todar Kaškurevič , all |
![]() | Kirył Synkoū apieratar |
![]() | Volha Danilevič apieratar |
![]() | Daminik Piatroūski blacha |
![]() | Gvidas Kovėra voc, kanklės, drymba, šarchuny |
![]() | Pavieł Lambovič pierkusija |
![]() | Jahor Surski režysior |
![]() | Petras Vyšniauskas sax, ss, *1957 LT saksafon, armatura |
![]() | Rytis Kamičaitis tab, tabła |
![]() | Sabina Piatroūskaja śpieū |
![]() | Volha Kaškurevič [Dziadovik] śpieū |
No | Title | Artist | Composer | Duration |
---|---|---|---|---|
1 | Metro “Niamiha” | ESSA | 1:40 | |
2 | Dūno ūpė | ESSA | 2:16 | |
3 | Piarun, Piarunie | ESSA | 3:22 | |
4 | Kropli | ESSA | 2:26 | |
5 | Žyū-byū, Dy Niama | ESSA | 5:04 | |
6 | Da Zasporyū Dunaj Z Moram | ESSA | 1:57 | |
7 | Metro-Vals | ESSA | 2:37 | |
8 | U-U-U | ESSA | 3:31 | |
9 | Vir-vir, Kałodziež | ESSA | 3:25 | |
10 | Płač | ESSA | 5:27 | |
11 | Jaščur | ESSA | 2:19 | |
12 | Kałychanka (Lt) | ESSA | 3:59 | |
13 | Kropli | ESSA | 6:04 | |
14 | Žyū-byū, Dy Niama | ESSA | 4:32 | |
15 | Dūno ūpė - Tūtoj sadūto - Piarun, Piarunie | ESSA | 7:22 |